Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:13 ]  Македонскі парлямэнт прагаласаваў сёньня за канстытуцыйныя рэформы, якія гарантуюць шырэйшыя правы прадстаўнікам альбанскай меншыні


СКОП’Е. Македонскі парлямэнт прагаласаваў сёньня за канстытуцыйныя рэформы, якія гарантуюць шырэйшыя правы прадстаўнікам альбанскай меншыні. Рэформы былі ўхваленыя 91 голасам супраць 19 пры двух паўстрыманых пасьля амаль тыднёвых дэбатаў, падчас якіх шмат хто з дэпутатаў выступаў супраць міранага пляну, распрацаванага з удзелам заходніх пасярэднікаў. Старшыня парлямэнту Стоян Андаў абвясьціў вынік галасаваньня ў Скоп’і: «Галасавалі 112 дэпутатаў. 91 галасаваў за, 19 – супраць, двое ўстрымаліся. Я абвяшчаю пастанову пра пачатак працы над папраўкамі да канстытуцыі Рэспублікі Македонія прынятаю». У гэтым месяцы пакет паправак будзе пададзены на ратыфікацыю. Сёньняшняя пастанова дазваляе кантынгенту НАТО распачаць другую фазу апэрацыі збору паўстанцкай зброі. Сталая Рада АБСЭ пагадзілася працягнуць тэрмін дзеяньня сваёй місіі ў Македоніі.
XS
SM
MD
LG