Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:12 ]  Арабскія краіны адхілілі кампрамісны праект рэзалюцыі аб Блізкім Усходзе на Канфэрэнцыі ААН Супраць Расізму


ДУРБАН (ПАЎДЗЁННААФРЫКАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА). Арабскія краіны адхілілі паўдзённаафрыканскі праект рэзалюцыі аб Блізкім Усходзе на Канфэрэнцыі ААН Супраць Расізму. У кампрамісным варыянце выказвалася занепакоенасьць канфэрэнцыі тым, што там называлася «цяжкім становішчам палестынскага народу пад чужынскай акупацыяй». У ім не было адкрытага асуджэньня Ізраілю або называньня яго палітыкі расісцкай. Дэлегацыі Злучаных Штатаў і Ізраілю пакінулі канфэрэнцыю ў панядзелак дзеля фармулёвак праекту заключнага пагадненьня, якія, на іх думку, абражалі Ізраіль. Краіны Эўразьвязу таксама пагражалі адклікаць свае дэлегацыі, аднак пагадзіліся на запрапанаваны Паўдзённай Афрыкай кампраміс. Старшыня рэдакцыйнай камісіі іранец Алі Харам паведаміў, што прынятая ўжо большасьць пунктаў заключнай дэклярацыі. Спрэчнымі застаюцца пытаньні Блізкага Ўсходу, рэпарацыяў за рабства і вызначэньня дыскрымінацыі.
XS
SM
MD
LG