Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:11 ]  Ізраільскія сілы забілі двух палестынцаў з Арафатавай групоўкі Фатах


ТУЛЬКАРМ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што ізраільскія гелікоптэры падбілі ракетамі аўтамабіль у мястэчку Тулькарм на Заходнім Беразе Ярдану. Пры гэтым былі забітыя два прадстаўнікі палестынскай групоўкі Фатах і яшчэ адзін быў паранены. Падчас нападу пацярпелі некалькі выпадковых людзей, што знаходзіліся каля аўтамабіля. Ізраільскае камандаваньне паведаміла, што іхнай мішэньню быў паранены чалавек. Ён падазраецца ў выкананьні як найменей сямі збройных нападаў, у выніку якіх былі забітыя ізраільцы. Ад пачатку гвалтоўных дзеяньняў на Блізкім Усходзе палестынцы абвінавачваюць Ізраіль у паляваньні за дзясяткамі палестынскіх ваяўнікоў з мэтай забойства. Ізраіль цьвердзіць, што аб’екты паляваньня ўчынялі напады на ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG