Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:42 ]  Хавіер Саляна спрабуе наладзіць сустрэчу Пэрэса і Арафата ў Італіі


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія войскі нанесьлі ўчора ракетны ўдар па блёкпасту палестынскіх сілаў бясьпекі ў населеным пункце Бэйт-Ханун на поўначы паласы Газа. Паводле дадзеных палестынцаў, паранены адзін чалавек. Удар быў нанесены ў адказ на мінамётны абстрэл у сераду гэбрайскага пасяленьня ў паласе Газа. Міністар замежных справаў Ізраілю Шыман Пэрэс выказаў сумнеў ў магчымасьці сустрэчы бліжэйшым часам з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Ясэрам Арафатам. Каардынатар міжнароднай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна, які знаходзіцца зараз на Блізкім Усходзе, спрабуе наладзіць сустрэчу Пэрэса і Арафата ў пятніцу ў Італіі, дзе абодва лідэры будуць браць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі. Разам з тым Пэрэс падкрэсьліў, што спробы дасягнуць спыненьня вагню будуць працягнутыя. Паводле палестынскіх афіцыйных асобаў, сустрэча Пэрэса і Арафата стане магчымай толькі пасьля нарады міністраў замежных справаў арабскіх краінаў, якая адбудзецца ў нядзелю ў Каіры.
XS
SM
MD
LG