Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:38 ]  На Усясьветнай канфэрэнцыі супраць расізму адбываецца зачыненае паседжаньне


Дэлегаты Усясьветнай канфэрэнцыі супраць расізму ў Паўдзённай Афрыцы праводзяць за зачыненымі дзьвярыма паседжаньне, на якім спрабуюць пераадолець рознагалосьсі ў справе прыняцьця заключнай дэклярацыі. Выніковасьць канфэрэнцыі ў Дурбане, якую ладзіць Арганізацыя Аб”еднаных Нацыяў, пастаўленая пад пагрозу з прычыны рознага стаўленьня краінаў да рэпарацыяў для рабоў і ацэнкі пакутаў палестынцаў. ЗША і Ізраіль пакінулі канфэрэнцыю на самым пачатку яе працы з-за таго, што ў праекце заключнай дэклярацыі сыянізам прыраўніваўся да расізму. Канфэрэнцыя мае завершыцца ў пятніцу.
XS
SM
MD
LG