Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:05 ]  Амэрыканскі амбасадар у Маскве плянуе наведаць Чэчэнію


ВАШЫНГТОН. Высокапастаўлены амэрыканскі службовец заявіў, што Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя становішчам у Чэчэніі і плянуюць даручыць свайму новаму амбасадару ў Маскве наведаць Чэчэнскую Рэспубліку для азнаямленьня з сытуацыяй на месцы. Службовец, які пажадаў застацца неназваны, сказаў, што амэрыканскі амбасадар Аляксандар Вэрсбаў чакае дазволу ад расейскіх уладаў, каб у бліжэйшыя тыдні выехаць у Чэчэнію. Паводле ананімнага службоўца, няма ніякіх знакаў таго, што Расея шукае палітычных шляхоў разьвязаньня чэчэнскага крызысу.
XS
SM
MD
LG