Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:03 ]  Расейскія фірмы працягваюць забясьпечваць Іран тэхналёгіяй для вырабу зброі масавага зьнішчэньня


ВАШЫНГТОН. Высокапастаўлены амэрыканскі службовец паведаміў, што расейскія фірмы працягваюць забясьпечваць Іран тэхналёгіяй для вырабу зброі масавага зьнішчэньня. Службовец, які пажадаў застацца неназваны, заявіў, што згаданая тэхналёгія магла б дапамагчы Ірану распрацоўваць праграмы хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброі. Разам з тым, паведамляе той самы службовец, расейскі прэзыдэнт Пуцін прыкладае намаганьні, каб пераканаць паўночнакарэйскага лідэра Кім Чон Іра адмовіцца або прынамсі згарнуць сваю праграму распрацоўкі ракет дальняга радыюсу дзеяньня. Расея не падзяляе занепакоенасьці Злучаных Штатаў, якія цьвердзяць, што Паўночная Карэя можа стварыць ядзерную пагрозу.
XS
SM
MD
LG