Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:53 ]  Карла Дэль Понтэ скрытыкавала басьнійскіх сэрбаў і харватаў за неахвоту супрацоўнічаць з Гаагскім трыбуналам


САРАЕВА. Галоўны пракурор Трыбуналу ААН у справах ваенных злачынстваў Карла Дэль Понтэ сёньня востра скрытыкавала басьнійскіх сэрбаў і харватаў за іхную неахвоту супрацоўнічаць з трыбуналам у справе прыцягненьня злачынцаў да суду. Мусульманска-Харвацкая Фэдэрацыя выдала трыбуналу пяць чалавек, падазраваных ва ўчыненьні жорсткіх злачынстваў падчас вайны 1992-1995 году. Аднак іншае тэрытарыяльнае фармаваньне ў Босьніі – Рэспубліка Сэрбская ­ дагэтуль ня выдала ніводнага з 20 падазраваных, якія, паводле зьвестак трыбуналу хаваюцца на тэрыторыі рэспублікі. Пасьля сустрэчы зь міжэтнічным кіраўніцтвам Босьніі ў Сараеве Дэль Понтэ сказала пра неабходнасьць стварэньня групы, чыёй галоўнай місіяй будзе пошук падазраваных.
XS
SM
MD
LG