Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:52 ]  Эўрапейскі Парлямэнт падтрымаў заклікі да закрыцьця чэскай атамнай электрастанцыі ў Тэмэліне


СТРАСБУР. Сёньня Эўрапейскі Парлямэнт падтрымаў заклікі да закрыцьця чэскай атамнай электрастанцыі ў Тэмэліне з прычыны недастатковага ўзроўню бясьпекі станцыі. Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю зь пералікам канструкцыйных недахопаў станцыі і заклікаў Эўракамісію склікаць міжнародную канфэрэнцыю для ацэнкі коштаў закрыцьця станцыі і магчымай кампэнсацыі чэскай дзяржаве. Атамная электрастанцыя ў Тэмэліне сталася прычынай напружаньня ў дачыненьнях Чэхіі з Аўстрыяй і Нямеччынай, чые ўрады і экалягісты цьвердзяць, што станцыя недастаткова бясьпечная. Прадстаўнік чэскага прэзыдэнта Вацлава Гаўла сказаў, што тэмэлінская станцыя станецца прадметам абмеркаваньня падчас заўтрашняй сустрэчы ў Вене Вацлава Гаўла і прэзыдэнта Аўстрыі Томаса Клестыля.
XS
SM
MD
LG