Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:51 ]  За апошнія суткі Чэчэніі загінула як найменей дзесяць расейскіх вайскоўцаў


НАЗРАНЬ. У выніку сутычак і мінных выбухаў учора й сёньня ў Чэчэніі загінула як найменей дзесяць расейскіх вайскоўцаў. Афіцыйны прадстаўнік прамаскоўскай чэчэнскай адміністрацыі, які пажадаў застацца неназваны, сказаў, што паўстанцы працягваюць актыўныя дзеяньні нават у тых раёнах краю, якія нібыта кантралююцца расейскім войскам. Чацьвёра расейскіх салдатаў загінулі і дзевяць былі параненыя ў выніку 23 нападаў на расейскія вайсковыя аддзелы, учыненых за апошнія суткі. Яшчэ адзін салдат загінуў, калі расейскі грузавік падарваўся на міне ў горадзе Аргун, і яшчэ двое падарваліся на міне ў вёсцы Бахі-Юрт на поўдні краю. Два службоўцы ўнутраных войскаў былі забітыя радыёкіраванай мінай у вёсцы Пабедзінская на поўнач ад Грознага. Фэдэральныя сілы заблякавалі Грозны і некалькі іншых чэчэнскіх гарадоў, дазваляючы рух толькі з адмысловымі прапускамі. Сёньня споўнілася дзесяць гадоў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Чэчэнскай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG