Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:40 ]  Карла Дэль Понта мае інфармацыю, што Ратка Младзіч хаваецца ў Югаславіі


. БЯЛГРАД. Галоўны пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў заявіла, што яна мае інфармацыю, што басьнійскі сэрб Ратка Младзіч, які падазраецца ў ваенных злачынствах, хаваецца ў Югаславіі. Карла дэль Понта, якая знаходзіцца зь візытам у Бялградзе, таксама паведаміла, што ўлады Сэрбіі пагадзіліся супрацоўнічаць у вышуку Младзіча і перадачы яго трыбуналу ў Гаазе. Афіцыйныя асобы Сэрбіі, зь якімі ўчора сустракалася Дэль Понта, пакуль што не далі камэнтароў. Сёньня Дэль Понта мае правесьці сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў Босьніі. Младзіч, былы вайсковы камандзер басьнійскіх сэрбаў, і былы цывільны лідэр басьнійскіх сэрбаў Радаван Карадзіч – сярод найбольш заўважных асобаў, якія маюць адказваць перад Міжнародным Трыбуналам.
XS
SM
MD
LG