Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:37 ]  Парлямэнт Македоніі працягне сёньня абмеркаваньне мірнага пагадненьня


СКОП’Е. Парлямэнт Македоніі працягне сёньня абмеркаваньне заключанага пры пасярэдніцтве Захаду мірнага пагадненьня, мэтай якога -- пакласьці канец паўстаньню этнічных альбанцаў. Дэпутаты маюць вырашыць, ці трэба рабіць зьмены ў канстытуцыі, што пашыраюць правы альбанцаў. Зьмены ў канстытуцыі зьяўляюцца часткай мірнага пляну. Калі папраўкі будуць ухваленыя двума трацінамі галасоў, міратворчыя сілы НАТО ў Македоніі адновяць прыём ўзбраеньня ў альбанскіх паўстанцаў. Згодна з плянам, альбанскія паўстанцы маюць добраахвотна здаць зброю адмысловаму кантынгенту НАТО. Дагэтуль паўстанцы здалі ўжо 1200 адзінак зброі.
XS
SM
MD
LG