Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:08 ]  Парлямэнт Македоніі аднавіў абмеркаваньне мірнага пагадненьня


СКОП’Е. Парлямэнт Македоніі сёньня аднавіў абмеркаваньне заключанага пры пасярэдніцтве Захаду мірнага пагадненьня, пры гэтым застаецца ўсё менш спадзяваньняў, што галасаваньне ў гэтай справе адбудзецца яшчэ сёньня. Прэм’ер-міністар Македоніі Любча Георгіеўскі заклікаў заканадаўцаў прагаласаваць за прыняцьце мірнага пляну, бо, як ён сказаў, Македонія ня можа дазволіць сабе абразіць заходніх пасярэднікаў. У мірным пляне прадугледжваецца прыняцьце паправак да канстытуцыі, якія пашыраюць правы альбанскай меншыні. Згодна з плянам альбанскія паўстанцы мусяць добраахвотна здаць зброю адмысловаму кантынгенту НАТО. Дагэтуль паўстанцы здалі ўжо 1200 адзінак зброі.
XS
SM
MD
LG