Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:07 ]  Старшыня АБСЭ Мірча Джоана выступіў з заявай у справе прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі


ВЕНА. Сёньня старшыня АБСЭ Мірча Джоана выступіў з адмысловай заявай у справе прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У ёй у прыватнасьці выказваецца спадзяваньне, што выбары будуць праведзеныя з поўнай павагай да заканадаўства Беларусі і ў адпаведнасьці з прынцыпамі АБСЭ. Гэтыя прынцыпы наступныя: неўмяшаньне ўладаў у працу выбарчай камісіі; поўная празрыстасьць працы выбарчых камісіяў на ўсіх узроўнях; бесьперашкодны доступ міжнародных і ўнутраных назіральнікаў да выбарчага працэсу, у тым ліку да падліку галасоў. Старшыня АБСЭ таксама вітаў пастанову эўрапейскіх парлямэнцкіх арганізацыяў аб накіраваньні ў Беларусь для карпткатэрміновага назіраньня прадстаўнікоў парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, Парлямэнцкай Асамблеі Рады ЭЎропы і ЭЎрапарлямэнту.
XS
SM
MD
LG