Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:06 ]  Рыхтуецца сустрэча палестынскага лідэра Ясэра Арафата і прэм’ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Прадстаўнік палестынскіх уладаў Саеб Эракат паведаміў, што адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна арганізаваў яму сустрэчу зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам. Мэтай сустрэчы была падрыхтоўка перамоваў палестынскага лідэра Ясэра Арафата і прэм’ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона. Пазьней Арафат выказаў спадзяваньне на большы ўдзел эўрапейскіх краінаў у вырэшэньні блізкаўсходняга канфлікту. Сёньня Шарон сустрэўся ў Маскве з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Пуцін выказаў спадзяваньне, што добрыя дачыненьні Масквы з абодвума бакамі спрычыняцца да дасягненьня міру на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG