Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:16 ]  Дваюрадны брат прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна зьвярнуўся да ўладаў Ярданіі з просьбай даць яму палітычны прытулак


АМАН. Дваюрадны брат прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна зьвярнуўся да ўладаў Ярданіі з просьбай даць яму палітычны прытулак. Абдул-Кадыр Сулейман аль-Маджыд, які займаў высокую пасаду ў ірацкай выведцы, паведаміў журналістам, што пакінуў Ірак больш за два месяцы таму і ня мае намеру вяртацца ў Багдад. Паводле інфармацыі карэспандэнта Радыё Свабода ў Амане, ярданскія ўлады адмовілі аль-Маджыду ў прытулку, баючыся, што паўторацца падзеі чатырохгадовай даўніны. Тады зяць Хусэйна генэрал Камэль уцёк у Ярданію, але пасьля вярнуўся ў Багдад і быў пакараны сьмерцю.
XS
SM
MD
LG