Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:07 ]  Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ склікае сёньня першае паседжаньне новастворанай анты-карупцыйнай камісіі


ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ склікае сёньня першае паседжаньне новастворанай анты-карупцыйнай камісіі. Шэварднадзэ заявіў, што ён спадзяецца на гэтае паседжаньне, якое мае распачаць агульнанародны рух барацьбы з карупцыяй, супраць клянаў асобных асобаў. Шэварднадзэ падкрэсьліў, што карупцыя сёньня зьяўляецца галоўным бар”ерам на шляху разьвіцьця краіны.
XS
SM
MD
LG