Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:06 ]  Украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма сёньня распачынае двухдзённы візыт у Баўгарыю


КІЕЎ. Украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма сёньня распачынае двухдзённы візыт у Баўгарыю. Украінскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што Кучма сустрэнецца з баўгарскімі лідэрамі і абмяркуе двухбаковыя палітычныя, гандлёвыя і эканамічныя стасункі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная эканамічным праблемам. Чакаецца, што цягам візыту будуць таксама падпісаныя пагадненьні ў справе барацьбы зь нелегальнаю іміграцыяй і з арганізаванаю злачыннасьцю, а таксама пра транзыт праз тэрыторыю Баўгарыі ўкраінскіх вайскоўцаў са складу міжнароднага вайсковага кантынгэнту ў Косаве. Акрамя перамоваў з прэзыдэнтам і прэм”ер-міністрам Баўгарыі Кучма таксама мае выступіць у Баўгарскім парлямэнце і сустрэцца зь вядучымі баўгарскімі бізнэсоўцамі.
XS
SM
MD
LG