Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:04 ]  Галоўны пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў мае сёньня запатрабаваць арышту і экстрадыкцыі падазраваных у Міжнародны Трыбунал у Гаазе


БЯЛГРАД. Галоўны пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў мае сёньня запатрабаваць арышту і экстрадыкцыі падазраваных у Міжнародны Трыбунал у Гаазе. Карла Дэль Понтэ таксама правядзе перамовы з шэрагам афіцыйных асобаў Сэрбіі, уключна з сэрбскім прэм”ер-міністрам Зоранам Джынджычам. Учора Зоран Джынджыч выступіў супраць выдачы Трыбуналу ягонай краінай прэзыдэнта Сэрбіі Мілана Мілуцінавіча, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах у Косаве. Ён зазначыў, што сэрбскае заканадаўства гарантуе недатыкальнасьць выбарным афіцыйным асобам. Карла Дэль Понтэ прыляцела ў Бялград учора. У сувязі зь яе прылётам больш чым 1000 прыхільнікаў зьняволенага былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча зладзілі дэманстрацыю пратэсту супраць Трыбуналу.
XS
SM
MD
LG