Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:43 ]  Прэм”ер-міністар Македоніі Любча Георгіеўскі заклікаў парлямэнт ратыфікаваць распрацаваны пры пасярэдніцтве Захаду мірны плян


СКОП”Е. Прэм”ер-міністар Македоніі Любча Георгіеўскі заклікаў парлямэнт ратыфікаваць распрацаваны пры пасярэдніцтве Захаду мірны плян, што мае на мэце ўрэгуляваньне праблемы альбанскай меншыні. Разам з тым, Георгіеўскі скрытыкаваў пагадненьне, заявіўшы, што “плян заахвочвае ваенную агрэсію альбанскіх бунтаўшчыкоў”. Тым ня менш, паводле Георгіеўскага, Македонія ня можа супрацьстаяць Захаду, бо гэта азначала б ваеннае і эканамічнае эмбарго. Македонскія заканадаўцы ў панядзелак аднавілі абмеркаваньне зьменаў у канстытуцыі, якія вымагае мірны плян. Паводле яго, альбанская меншыня мае набыць шырэйшыя правы. Прадстаўнікі НАТА заявілі, што ня будуць працягваць збор паўстанцкай зброі, пакуль парлямэнт не прагаласуе ў справе мірнага пагадненьня.
XS
SM
MD
LG