Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сказаў, што ён надалей гатовы да перамоваў аб замірэньні з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў некалькіх мясцовасьцях у Ізраілі і ў Палестынскай Аўтаноміі адбыліся выбухі гвалту, тым часам як працягваюцца дыпляматычныя намаганьні з мэтай спыніць канфлікт, які з новай сілай распачаўся летась у верасьні. Чатыры бомбы выбухнулі сёньня раніцай на вуліцах Ерусаліму. У адказ на гэта Ізраіль разграміў базу палестынскай службы бясьпекі на Заходнім Беразе Ярдану. Да сутоньня сярод ахвяраў налічвалася двое забітых і 20 параненых палестынцаў, а таксама шэсьць параненых ізраільцаў. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс сказаў, што ён надалей гатовы да перамоваў аб замірэньні з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна сустрэўся сёньня з палестынскімі ўладамі з мэтай схіліць абодва бакі да перамоваў. Сёньня ўвечары прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон прыляцеў у Маскву. На працягу некалькіх дзён ён плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Пуціным і міністрам замежных справаў Івановым.
XS
SM
MD
LG