Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:06 ]  Стрыечны брат ірацкага лідэра Саддама Хусэйна ўцёк у Ярданію


АММАН. Стрыечны брат ірацкага лідэра Саддама Хусэйна ўцёк у Ярданію і дамагаецца палітычнага прытулку ў адной з арабскіх краінаў. Алаа Абдуль-Кадэр Сулейман аль-Маджыд паведаміў заходнім інфармацыйным агенцтвам, што выехаў зь Іраку больш за два месяцы таму і не вярнуўся ў Багдад. У Ярданію ён прыехаў у мінулую суботу і паведаміў, што дзесяць дзён таму ў яго ўзьніклі праблемы зь ірацкім рэжымам. Як паведамляе з Аману карэспандэнт нашага радыё, Ярданія адмовілася даць уцекачу прытулак, патлумачыўшы гэта тым, што калі чатыры гады таму Ярданія дала прытулак зяцю Садама генэралу Хусэйну Камэлю, той пасьля вярнуўся ў Багдад, дзе быў пакараны сьмерцю. Агенцтва Associated Press перадае, што высокапастаўлены службовец ірацкай выведкі аль-Маджыд даваў сёньня супярэчлівыя камэнтары наконт сваіх уцёкаў. Паведамляецца, што ён шукае прытулку ў нейкай трэцяй арабскай краіне.
XS
SM
MD
LG