Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:06 ]  Злучаныя Штаты і Ізраіль адклікалі свае дэлегацыі з Канфэрэнцыі ААН у пытаньнях расізму


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты і Ізраіль адклікалі свае дэлегацыі з Канфэрэнцыі ААН у пытаньнях расізму пасьля таго, як ім не ўдалося дамагчыся прыбраць з тэксту заключнага дакумэнту таго, што яны назвалі антыізраільскімі і антысэміцкімі фармулёўкамі. У Вашынгтоне дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл сказаў, што на ягоную думку Канфэрэнцыя ААН у Паўдзённай Афрыцы ня можа спрычыніцца да барацьбы супраць расізму. Празь некалькі хвілінаў пасьля заявы Паўэла міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што Ізраіль таксама адклікае сваю дэлегацыю з Дурбану. Гэта адбылося пасьля чатырох дзён перамоваў Злучаных Штатаў і Ізраілю з арабскімі ды іншымі мусульманскімі краінамі. Ізраіль і Злучаныя Штаты выступалі супраць праекту заключнай дэклярацыі, у якім Ізраіль абвяшчаўся расісцкай дзяржавай, тым часам як арабскія краіны патрабавалі асудзіць дзеяньні Ізраілю на акупаваных палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG