Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:05 ]  Македонскія заканадаўцы аднавілі абмеркаваньне зьменаў у канстытуцыі


СКОП’Е. Македонскія заканадаўцы сёньня аднавілі абмеркаваньне зьменаў у канстытуцыі, неабходных для выкананьня мірнага пляну, згодна зь якімі альбанскай меншыні ў Македоніі будуць нададзеныя шырэйшыя правы. Абмеркаваньне распачалася ў пятніцу, аднак на другі дзень было перапыненае пасьля таго, як сьпікер парлямэнту Стоян Андаў выставіў новыя ўмовы, якія мусіцл выканаць Альбанская Нацыянальна-Вызвольная Армія. Андаў згадзіўся на аднаўленьне паседжаньня пад ціскам міжнароднай супольнасьці. Ён сказаў, што абмеркаваньне працягнецца заўтра і паабяцаў не спыняць працу сэсіі, пакуль ня будзе праведзенае галасаваньне. Прадстаўнікі НАТО заявілі, што ня будуць працягваць збор паўстанцкай зброі, пакуль парлямэнт не прагаласуе ў справе мірнага пагадненьня. Брытанскі міністар абароны Джоф Гун прыбыў сёньня ў Скоп’е на перамовы з прэм’ер-міністрам македоніі Любчам Георгіеўскім. Заўтра на двухдзённыя перамовы ў Македонію выляціць і нямецкі міністар замежных справаў Ёшка Фішэр.
XS
SM
MD
LG