Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:04 ]  Пуцін назваў «памылкай» пляны пашырэньня НАТО на балтыйскія краіны


ГЕЛЬСЫНКІ. Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў «памылкай» пляны пашырэньня НАТО на балтыйскія краіны і заклікаў тры былыя савецкія рэспублікі не далучацца да Альянсу. Пуцін выступіў з гэткай заявай на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Фінляндыі Тар’яй Халанэн на другі дзень свайго афіцыйнага візыту ў Фінляндыю. Ён заявіў, што толькі «ў хворым ўяўленьні» можна лічыць Расею пагрозай для бясьпекі і дадаў, што Расея прызнае незалежнасьць Эстоніі, латвіі і Літвы. Пуцін сустрэўся таксама з прэм’ер-міністрам краіны Пааво Ліпанэнам і абмяркаваў зь ім эканамічныя пытаньні. Перамовы паміж Расеяй і Фінляндыяй у пытаньнях інвэстыцыяў закончыліся безвынікова. Паводле фінскага боку, прапановы Расеі не прадугледжваюць дастатковай абароны для інвэстараў.
XS
SM
MD
LG