Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:03 ]  Сэрбія зьбіраецца запатрабаваць ад Гаагскага трыбуналу выставіць абвінавачаньні лідарам альбанскіх паўстанцаў у Косаве


БЯЛГРАД. Міністар юстыцыі Сэрбіі Уладан Баціч, у часе сёньняшняй сустрэчы з галоўным пракурорам Гаагскага Міжнародны трыбунал ААН у справе ваенных злачынстваў Карлай дэль Понтэ, мае намер зьвярнуцца з просьбай выставіць абвінавачаньні лідарам альбанскіх паўстанцаў у Косаве. Чакаецца, што сёньня Карла дэль Понтэ наведае Югаславію для перамоваў у справе перадачы трыбуналу асобаў, абвінавачаных у ваенных злачынствах. Заўтра, яна мерыцца сустрэцца з прэм’ер-міністрам Сэрбіі Зоранам Джынджычам. Сярод найбольш вядомых абвінавачаных, якія застаюцца на свабодзе - былы прэзыдэнт Сэрбіі Мілан Мілуцінавіч, басьнійскі лідар Радаван Караджыч і кіраўнік сэрбскага войска ў Босьніі Ратка Младзіч.
XS
SM
MD
LG