Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:28 ]  НАТО ў хуткім часе працягне збор узбраеньняў у альбанскіх паўстанцаў


СКОП’Е. Сёньня кіраўніцтва НАТАўскіх міратворцаў у Македоніі заявіла, што ў хуткім часе яно зьбіраецца працягнуць збор узбраеньняў у альбанскіх паўстанцаў, у сувязі з аднаўленьнем дэбатаў у македонскім парлямэнце ў справе пашырэньня правоў альбанскай нацыянальнай меншыні. Прадстаўнік НАТА Марк Лайці выказаў спадзяваньне, што заўтра заканадаўцы могуць зацьвердзіць канстытуцыйныя зьмены, патрэбныя для ажыцьцяўленьня пляну мірнага разьвязаньня ў Македоніі. Абмеркаваньне гэтых зьменаў пачалося ў пятніцу, але праз дзень было прыпыненае, пасьля таго як сьпікер парлямэнту Стаян Андаў выставіў новыя ўмовы альбанскім паўстанцам. Сёньняшняе паседжаньне парлямэнту Андаў прызначыў пад ціскам міжнародных афіцыйных асобаў. Тым часам брытанскі міністар абароны Джэф Гун прыехаў у Скоп’е для сустрэчы з македонскім прэм’ер-міністрам Любчам Георгіеўскім. Заўтра на двухдзённыя перамовы ў Македонію прыяжджае міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішар.
XS
SM
MD
LG