Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Выстаўленыя абвінавачаньні васьмі замежным грамадзянам, арыштаваным у Афганістане


КАБУЛ. Сёньня ў Кабуле выстаўленыя афіцыйныя абвінавачаньні васьмі замежным грамадзянам, якія былі арыштаваныя месяц таму. Паводле міністра юстыцыі Нуруддзіна Турбаі, супрацоўнікі міжнароднай гуманітарнай арганізацыі абвінавачваюцца ў шэрагу злачынстваў, асноўнае зь якіх – прапаганда хрысьціянства. Міністар сказаў, што справа двух грамадзянаў Злучаных Штатаў, двух аўстралійцаў і чатырох грамадзянаў Нямеччыны перададзеная ў Вярхоўны Суд. Паводле міністра, судовыя паседжаньні будуць адкрытыя. У Кабуле знаходзяцца дыпляматы ЗША, Аўстраліі і Нямеччыны, якім, як і прадстаўнікам Чырвонага Крыжа, дазволеныя сустрэчы з арыштаванымі. Разам з замежнікамі талібы арыштавалі і 16 мясцовых жыхароў – супрацоўнікаў той самай гуманітарнай арганізацыі. Афганцы могуць быць асуджаныя на пакараньне сьмерцю, калі будзе даведзена, што яны перайшлі ў хрысьціянства.
XS
SM
MD
LG