Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  Пуцін назваў імкненьне НАТА ўлучыць у свае шэрагі краіны Балтыі “памылкай”


ГЕЛЬСЫНКІ. Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў, што імкненьне НАТА ўлучыць у свае шэрагі краіны Балтыі ёсьць “памылкай”. Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Фінляндыі Тар’яй Халанэн, у часе выступу на прэсавай канфэрэнцыі ў Гельсынкі Пуцін выказаў меркаваньне, што пашырэньне Паўночнаатлянтычнага альянсу не разьвяжа праблемаў эўрапейскай бясьпекі. Перамовы паміж Расеяй і Фінляндыяй у пытаньнях інвэстыцыяў закончыліся безвынікова. Паводле фінскага боку, прапановы Расеі не даюць дастатковай абароны для інвэстараў. Чакаецца, што сёньня Пуцін сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Фінляндыі Паава Ліпанэнам і наведае фінскі парлямэнт.
XS
SM
MD
LG