Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:17 ]  “Народны фронт вызваленьня Палестыны” помсьціць за забойства лідэра


ЕРУСАЛІМ. Арганізацыя “Народны фронт вызваленьня Палестыны” ўзяла на сябе адказнасьць за сэрыю сёньняшніх выбухаў ва ўсходніх прадмесьцях Ерусаліму, у выніку якіх трое ізраільцаў былі параненыя. Выбухі былі відавочнай помстай за забойства лідэра Народнага фронту Абу Алі Мустафы. Адзін з кіраўнікоў Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна, які прыехаў у Ізраіль, сустракаецца сёньня зь ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам і кіраўніком Палестынскае аўтаноміі Ясірам Арафатам, у спробе паскорыць сустрэчу паміж Арафатам і ізраільскім міністрам замежных справаў Шымонам Пэрасам. Тым часам Эгіпэт узмацніў свае дыпляматычныя намаганьні ў спробе папярэдзіць ізраільска-арабскі канфлікт на мяжы краіны. Сёньня прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак выехаў у Дамаск на сустрэчу з сырыйскім лідэрам Башарам Аль-Асадам.
XS
SM
MD
LG