Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Дурбанская канфэрэнцыя патанае ў спрэчках


ДУРБАН (ПАЎДЗЁННААФРЫКАНСКАЯ РЭСПУБЛІКА). Сёньня дыпляматы працягвалі спробы ўратаваць Канфэрэнцыю ААН у справах расізму, якая завязла ў спрэчках вакол Ізраілю, арабскіх краінаў і Злучаных Штатаў. Дыпляматы са Злучаных Штатаў і нарвэгіі вядуць за кулісамі канфэрэнцыі перамовы ў спробе знайсьці кампраміс наконт фармулёўкі ў праекце заключнага дакумэнту, дзе Ізраіль называецца расісцкай дзяржавай за ягоную палітыку ў дачыненьні да палестынцаў. Выступаючы ў чацьверты дзень Канфэрэнцыі Супраць Расізму, кіраўнік ізраільскай дэлегацыі Мардэхай Ядыд сказаў, што спасылкі на Ізраіль ­ гэта найбольшыя праявы расізму на міжнароднай канфэрэнцыі ад часу Другой сусьветнай вайны. Генэральны сакратар Лігі Арабскіх Краінаў Амр Муса сказаў сёньня, што толькі збалянсаваная і прымальная для ўсіх дэклярацыя наконт Блізкага Ўсходу будзе сур’ёзна разглядацца на канфэрэнцыі. Ён заявіў, што арабскія краіны сур’ёзна працуюць над пошукам кампрамісу ў гэтай справе.
XS
SM
MD
LG