Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:17 ]  Сёньня ў Дурбане працягне сваю працу канфэрэнцыя ААН у пытаньнях расізму


ДУРБАН. Сёньня ў гэтым паўдзённаафрыканскім горадзе працягне сваю працу канфэрэнцыя ААН у пытаньнях расізму. Сёньня прадстаўнікі тысячаў няўрадавых арганізацыяў сустрэліся ў Дурбане і назвалі Ізраіль «краінай расізму і апартайду» за стаўленьне ізраільскіх уладаў да палестынцаў. Гэтая фармулёўка была ўключаная ў заключную дэклярацыю форуму няўрадавых арганізацыяў. Форум зьвінаваціў Ізраіль у «сыстэматычным правядзеньні расісцкіх злачынстваў, улучна з ваеннымі злачынствамі, актамі генацыду і этнічнымі чысткамі». Дэклярацыя была прынятая трыма тысячамі няўрадавых арганізацыяў на 44 рэгіянальных і спэцыяльных форумах. Ізраільская дэлегацыя на канфэрэнцыі ААН заявіла, што мова дэклярацыі ўтрымвае ўзбуджэньне нянавісьці да гэбраяў. Злучаныя Штаты, Канада і Ізраіль прыслалі ў Дурбан дэлегацыі сярэдняга ўзроўню, пратэстуючы супраць нібыта антыізраільскай накіраванасьці канфэрэнцыі. Арабскія дзяржавы дамагаюцца, каб у заключным дакумэнце канфэрэнцыі сіянізм быў прыраўнаны да расізму.
XS
SM
MD
LG