Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:16 ]  Пуцін пачынае сёньня двухдзённы візыт у Фінляндыю


ГЕЛЬСЫНКІ. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбывае сёньня ў Фінляндыю з двухдзённым візытам, мэта якога – умацаваньне эканамічных дачыненьняў. Пуцін сустрэнецца з прэзыдэнтам Фінляндыі Тар’яй Халанэн у яе летняй рэзыдэнцыі ў прадмесьці гораду Турку на захадзе краіны. Пасьля гэтага Пуцін выедзе ў Гельсынкі. Там ён заўтра зноў сустрэнецца з Халанэн, а таксама правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Паава Ліпанэнам і выступіць перад парлямэнтам. Як паведаміў намесьнік кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргей Прыходзька, у цэнтры ўвагі перамоваў Пуціна ў Гельсынкі будуць гандлёвыя і эканамічныя дачыненьні. Абодва бакі абмяркуюць эканамічныя праблемы Эўрапейскага Зьвязу, а таксама шляхі пашырэньня двухбаковага гандлю. Чакаецца таксама, што Пуцін і Халанэн абмяркуюць дачыненьні Расеі з Эўразьвязам і міжнародныя праблемы, у тым ліку становішча на Балканах і пашырэньне НАТО. Заўтра ўвечары Пуцін вернецца ў Маскву.
XS
SM
MD
LG