Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:13 ]  Спрэчкі вакол праблемаў Блізкага Ўсходу і каляніяльнага рабства пагражаюць посьпеху Канфэрэнцыі ААН Супраць Расізму


ДУРБАН (ПАЎДЗЁННАЯ АФРЫКА). Былы прэзыдэнт Паўдзённаафрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла заклікаў сусьветных лідэраў не зважаць на ўзаемныя пярэчаньні і распачаць дзеяньні з мэтай пакласьці канец расавай дыскрымінацыі. У запісаным на відэастужку выступе Мандэла – творца паўдзённаафрыканскага шматрасавага адзінства ­ сказаў дэлегатам Канфэрэнцыі ААН Супраць Расізму ў Дурбане, што расавая дыскрымінацыя – гэта «хвароба розуму й душы», якая «пазбаўляе чалавечнасьці кожнага, да каго яна дакранаецца». На канфэрэнцыі ААН учора надалей панавалі супярэчнасьці вакол спробаў арабскіх краінаў прыраўняць у заключнай дэклярацыі сіянізм да расізму і вакол патрабаваньняў афрыканскіх краінаў наконт рэпарацыяў і выбачэньняў за стагодзьдзі рабства і каляніялізму. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, што спрэчкі вакол праблемаў Блізкага Ўсходу і каляніяльнага рабства пагражаюць посьпеху канфэрэнцыі, На ягоную думку, заключныя дакумэнты канфэрэнцыі мусяць быць справядлівымі і прымальнымі для ўсіх.
XS
SM
MD
LG