Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:43 ]  Дыпляматы розных краінаў працягваюць свае высілкі ў справе разьвязаньня напружанасьці на Блізкім Усходзе


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль абвергнуў датычнасьць сваіх спэцслужбаў да арганізацыі выбуху ў сэктары Газа, у выніку якога загінуў адзін з кіраўнікоў палестынскай разьведкі Тайсір Хатаб. Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Хатаб, выбухнуў пры нявысьветленых абставінах. Ад шматлікіх ранаў Тайсар Хатаб сканаў у лякарні. Ягоны целаахоўнік цяжка паранены. Палестынскія ўлады абвінавацілі Ізраіль у палітыцы “выбарачнай ліквідацыі” палестынскіх актывістаў, ахвярамі якой сталі больш як 60 асобаў. Ізраіль заяўляе, што гэта -- акцыі самаабароны для папярэджаньня тэрарыстычных актаў. Сёньня ў горадзе Хэўрон на Заходнім Беразе Ярдану у часе перастрэлак зь ізраільскімі вайскоўцамі, найменш 9 чалавек былі параненыя. Тым часам, Дыпляматы розных краінаў працягваюць свае высілкі ў справе разьвязаньня напружанасьці на Блізкім Усходзе. Сёньня ў Дурбане, Паўдзённая Афрыка, дзе адбываецца канфэрэнцыя ААН у праблеме расізму, нямецкі і італьянскі міністры замежных справаў сустрэлія з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам і абмеркавалі магчымасьці сустрэчы Арафата і ізраільскага прэм-ер-міністра Шымона Пэрэса. Нямецкі міністар Ёшка Фішэр паведаміў журналістам, што абмяркоўвалася магчымая канцэпцыя перамоваў, але дэталяў не раскрыў.
XS
SM
MD
LG