Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:57 ]  . На поўначы Македоніі жыхары адной з альбанскіх вёсак сёньня разблякавалі дарогу ў горад Тэтава


СКОП”Е. На поўначы Македоніі жыхары адной з альбанскіх вёсак сёньня разблякавалі дарогу ў горад Тэтава, якую яны перакрылі напярэдадні, спрабаючы перашкодзіць уцекачам-славянам вярнуцца ў родныя мясьціны. Блякада была зьнятая пасьля таго, як македонская паліцыя пагадзілася адчыніць альбанцам доступ у Тэтава, у якім альбанскае насельніцтва складае бальшыню. Прадстаўнікі НАТА і АБСЭ прысутнічалі ва ўрэгуляваньні гэтага канфлікту. Раней у суботу македонскі парлямэнт прыпыніў абмеркаваньне пытаньняў, зьвязаных з ратыфікацыяй пляну мірнага разьвязаньня канфлікту, паводле якога альбанская меншыня краіны мусіла атрымаць большыя канстытуцыйныя правы. Спікер парлямэнту Стаян Андаў заявіў, што дэпутаты адмаўляюцца абмяркоўваць мірныя ініцыятывы да таго часу, пакуль альбанскія паўстанцы не дадуць магчымасьці ўцекачам вярнуцца ў свае паселішчы ў паўночных раёнах краіны. Дэбаты ў парлямэнце былі прыпыненыя ў часе абмеркаваньня пытаньня пра наданьне дзяржаўнага статусу альбанскай мове ў раёнах, дзе яны складаюць больш 20% насельніцтва. Іншыя канстытуцыйныя зьмены тычацца прапарцыйнага прадстаўніцтва альбанцаў у дзяржаўных установах і паліцыі.
XS
SM
MD
LG