Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:20 ]  Сёньня кіраўніцтва Талібану другі раз дазволіла сустрэчу з бацькамі дзьвюм зьняволеным у Афганістане грамадзянкам Злучаных Штатаў


КАБУЛ. Сёньня пачалі пакідаць Афганістан супрацоўнікі дзьвюх хрысьціянскіх гуманітарных арганізацыяў, чые офісы ўчора былі зачыненыя талібанскай паліцыяй. Талібанскія ўлады заявілі, што ўсе замежныя супрацоўнікі гэтых арганізацыяў маюць пакінуць краіну цягам 72 гадзінаў. Талібанскі міністар замежных справаў Вакіль Ахмэд Мутвакіль паведаміў, што міліцыя знайшла доказы таму, што сябры дзьвюх арганізацыяў бралі ўдзел у хрысьціянскай прапаведніцкай дзейнасьці. Мутавакіль паведаміў, што сьледства ў справе васьмі іншых супрацоўнікаў міжнародных гуманітарных арганізацыяў, якія былі зьняволеныя больш як тры тыдні таму, практычна закончанае. Неўзабаве яны паўстануць перад шарыяцкім судом. Сярод зьняволеных – двое грамадзянаў Аўстраліі, чатыры Нямеччыны і яшчэ двое – ЗША. Паводле апошніх паведамленьняў сёньня кіраўніцтва Талібану другі раз дазволіла сустрэчу з бацькамі дзьвюм зьняволеным у Афганістане грамадзянкам Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG