Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:31 ]  Генэральны сакратар ААН Кофі Анан на канфэрэнцыі ў пралеме расізму выступіў супраць прыраўнаваньня сыянізму да расізму


ДУРБАН (Паўдзённаафрыканская Рэспубліка). Сёньня Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан зганьбаваў спробы некаторых удзельнікаў ААНаўскай канфэрэнцыі ў праблемах расізму прыраўнаваць сыянізам да расізму, а таксама патрабаваньні рэпарацыяў за гады гандлю рабамі і рабства. Анан сказаў, што гэтыя два пытаньні пагражаюць посьпеху канфэрэнцыі і назваў параўнаньне расізму і сыянізму “мёртвым”, а пытаньне рэпарацыяў складаным і немагчымым для разьвязаньня ў межах канфэрэнцыі. Анан заявіў, што выніковыя дакумэнты форуму павінны быць справядлівымі і прыймальнымі для кожнага. Гэты выступ адбыўся пасьля ўчорашняй прамовы кубінскага лідара Фідэля Кастра, у часе якога ён назваў дзеяньні Ізраілю супраць палестынцаў генацыдам. Учора ж, палестынскі лідар Ясэр Арафат пераконваў канфэрэнцыю зганіць Ізраіль у тэксьце заключнай дэклярацыі.
XS
SM
MD
LG