Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:54 ]  Канфэрэнцыя ААН у праблеме расізму працягвае працу


ДУРБАН (Паўдзённаафрыканская Рэспубліка). Сёньня – другі дзень працы канфэрэнцыі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у праблеме расізму, якая адбываецца ў паўдзённааафрыканскім горадзе Дурбан. Учора, падчас адкрыцьця канфэрэнцыі, гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў усе краіны сьвету прызнаць, што праявы расізму і дыскрымінацыі паводле расавай прыналежнасьці існуюць паўсюль. Сёньня адмысловыя камітэты працуюць над тэкстам заключнай рэзалюцыі. Праэкт гэтай рэзалюцыі ўжо быў зганьбаваны Злучанымі Штамамі ў сувязі з выпадамі ў бок Ізраілю. Дыпляматы са Злучаных Штатаў заявілі, што пакінуць канфэрэнцыю, калі гэтыя пункты ня будуць скасаваныя. Учора, з трыбуны канфэрэнцыі кіраўнік Палестынскае Аўтаноміі Ясэр Арафат зьвінаваціў Ізраіль у расізме. Міністэрства замежных справаў Ізраілю заявіла, што лічыць канфэрэнцыю неадпаведным месцам для абмеркаваньня ізраільска-палестынскага канфлікту. Чакаецца, што сёньня блізу 20 тысячаў чалавек возьмуць удзел у антыізраільскай дэманстрацыі ў Дурбане
XS
SM
MD
LG