Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:41 ]  Ізраіль абвергнуў датычнасьць сваіх спэцслужбаў да арганізацыі выбуху ў сэктары Газа


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль абвергнуў датычнасьць сваіх спэцслужбаў да арганізацыі выбуху ў сэктары Газа, у выніку якога загінуў адзін з кіраўнікоў палестынскай разьведкі Тайсір Хатаб. Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Хатаб, выбухнуў пры нявысьветленых абставінах. Ад шматлікіх ранаў Тайсар Хатаб сканаў у лякарні. Ягоны целаахоўнік цяжка паранены. Палестынскія ўлады абвінавацілі Ізраіль у палітыцы “выбарачнай ліквідацыі” палестынскіх актывістаў, ахвярамі якой сталі больш як 60 асобаў. Ізраіль заяўляе, што гэта -- акцыі самаабароны для папярэджаньня тэрарыстычных актаў. Сёньня ў горадзе Хэўрон на Заходнім Беразе Ярдану у часе перастрэлак зь ізраільскімі вайскоўцамі, найменш 9 чалавек былі параненыя.
XS
SM
MD
LG