Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:37 ]  Фэдэральны суд Аўстраліі забараніў нарвэскаму танкеру з уцекачамі пакідаць аўстралійскія тэрытарыяльная воды


Мэльбурн. Сёньня фэдэральны суд Аўстраліі забараніў нарвэскаму танкеру пакідаць аўстралійскія тэрытарыяльныя воды перад тым, як заўтра пройдзе судовае паседжаньне ў часе якога мусіць вырашыцца лёс 438 ўцекачоў, што знаходзяцца на ягоным борце. Гэткім чынам суд адрэагаваў на запыт Віктарыянскай рады грамадзянскіх свабодаў, якая патрабуе, каб уцекачам – пераважна афганцам – было дазволена высадзіцца на аўстралійскай выспе Калядная. Сёньня ж, Новая Зэляндыя і дзяржава-выспа Наўру пагадзіліся ўзяць уцекачоў на той час, пакуль улады разьвяжуць пытаньне: ці могуць гэтыя людзі прэтэндаваць на прытулак у Аўстраліі ці якой-небудзь іншай краіне.
XS
SM
MD
LG