Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:35 ]  Македонскі парлямэнт прыпыніў аберкаваньне канстытуцыйных паправак


СКОП”Е. Сёньня македонскі парлямэнт прыпыніў абмеркаваньне пытаньняў, зьвязаных з ратыфікацыяй пляну мірнага разьвязаньня канфлікту, паводле якога альбанская меншыня краіны мусіла атрымаць большыя канстытуцыйныя правы. Спікер парлямэнту Стаян Андаў заявіў, што дэпутаты адмаўляюцца абмяркоўваць мірныя ініцыятывы да таго часу, пакуль альбанскія паўстанцы не дадуць магчымасьці ўцекачам вярнуцца ў свае паселішчы ў паўночных раёнах краіны. Дарогі, па якой мелі праехаць машыны з уцекачамі, заблякаваныя альбанцамі, якія патрабуюць, каб македонская паціцыя зьняла тры блёк-пасты на дарозе ў Тэтава. Дэбаты ў парлямэнце былі прыпыненыя ў часе абмеркаваньня пытаньня пра наданьне дзяржаўнага статусу альбанскай мове ў раёнах, дзе яны складаюць больш 20% насельніцтва. Іншыя канстытуцыйныя зьмены тычацца прапарцыйнага прадстаўніцтва альбанцаў у дзяржаўных установах і паліцыі. Папраўкі да Канстытуцыі – частка мірнага пляну, ухваленага лідарамі Македоніі, альбанскімі партыямі і кіраўнікамі паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG