Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:27 ]  Супрацоўнікі дзьвюх хрысьціянскіх гуманітарных арганізацыяў, чые офісы былі зачыненыя талібанскай міліцыяй учора, сёньня пачалі пакідаць Афганістан


КАБУЛ. Супрацоўнікі дзьвюх хрысьціянскіх гуманітарных арганізацыяў, чые офісы былі зачыненыя талібанскай міліцыяй учора, сёньня пачалі пакідаць Афганістан. Талібанскія ўлады заявілі, што ўсе замежныя супрацоўнікі гэтых арганізацыяў маюць пакінуць краіну цягам 72 гадзінаў. Талібанскі міністар замежных справаў Вакіль Ахмэд Мутавакіль сёньня паведаміў, што міліцыя знайшла доказы таму, што сябры дзьвюх арганізацыяў былі далучаныя да хрысьціянскай прапаведніцкай дзейнасьці. Мутавакіль паведаміў таксама, што практычна завершанае сьледзтва ў справе васьмі іншых супрацоўнікаў міжнародных гуманітарных арганізацыяў, якія былі зьняволеныя больш за тры тыдні таму. У хуткім часе яны будуць адказваць перад шарыяцкім судом. Сярод зьняволеных – два аўстралійцы, два амэрыканцы і чатыры немцы.
XS
SM
MD
LG