Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:04 ]  Лёс уцекачоў, што знаходзяцца на нарвэскім вадаплаве па-ранейшаму цьмяны


ЖЭНЭВА. Прадстаўнікі Аўстраліі, Новай Зэляндыі, Нарвэгіі і Інданэзіі сустрэліся сёньня ў Жэнэве ў сядзібе Вышэйшага камісара ААН у справе ўцекачоў дзеля абмеркаваньня лёсу больш за 400 уцекачоў, пераважна грамадзянаў Афганістану, якія знаходзяцца на борце нарвэскага вадаплаву ля берагоў Аўстраліі. Абмеркаваны плян іхнай эвакуацыі на Калядную выспу ў Аўстраліі і пазьнейшай выправы іх у трэцюю краіну. Прадстаўнікі Нарвэгіі і Новай Зэляндыі выказалі жаданьне даць уцекачам часовы прытулак, але ня выказаліся адносна колькасьці ўцекачоў, якіх яны прытуляць. Аўстралія пакуль ухілілася ад камэнтароў адносна пляну ААН. Аднак міністар замежных справаў Александэр Даўнэр нібыта адрынуў прапанову прадстаўнікоў ААН ва Ўсходнім Тыморы часова прыняць уцекачоў.
XS
SM
MD
LG