Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:45 ]  Парлямэнт Македоніі распачаў адмысловую сэсію


СКОП”Е. Цягам 6 гадзінаў Парлямэнт Македоніі ня мог распачаць абмеркаваньне паправак да Канстытуцыі, якія маюць пашырыць правы альбанскай меншыні. Каля дзьвюх соцен дэманстрантаў заблякавалі ўсе чатыры ўваходы ў будынак парлямэнту, каб сарваць паседжаньне. Ля парляманту знаходзілася паліцыя, але ня ўмешвалася ў падзеі. 120 дэлегатаў, уключна з 24 прадстаўнікамі альбанскай меншыні, будуць на адмысловай сэсіі будуць абмяркоўваць зьмены ў Канстытуцыі, якія прадугледжваюць абвешчаньне альбанскай мовы дзяржаўнай у тых рэгіёнах, дзе альбанцы складаюць прынамсі 20 адсоткаў насельніцтва. Мае абмяркоўвацца таксама пашырэньне аўтаноміі для раёнаў кампактнага пражываньня альбанцаў. Праект паправак утрымлівае таксама прапарцыйны ўдзел нацыянальных мяншыняў у ворганах мясцовага кіраваньня і ў паліцыі. Паседжаньне парлямэнту стала магчымым пасьля таго, як міратворчыя сілы НАТА ў Македоніі распачалі прыём зброі ў альбанскіх паўстанцаў. НАТА паведамляе, што ўжо альбанцы здалі траціну ад чакаемых 3 300 адзінак зброі. Парлямэнт мае прыняць канчатковае рашэньне пасьля здачы ўсёй зброі ў рукі НАТА. Плянуецца што гэта адбудзецца 26 верасьня.
XS
SM
MD
LG