Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:57 ]  Крэмаль адрэагаваў на інтэрвію Аслана Масхадава


. МАСКВА. Сяргей Ястржэмбскі, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта ў справах Чачні, сёньня заклікаў да забароны паведамляньняў чачэнскіх паўстанцаў у расейскіх сродках масавай інфармацыі. Палітычныя камэнтатары адзначаюць, што Ястржэмбскі гэтакі чынам, магчыма, адрэагаваў на інтэрвію прэзыдэнта Чачні Аслана Масхадава, надрукаванае ў сёньняшнім нумары газэты “Коммерсант”. У інтэрвію Масхадаў у прыватнасьці заявіў, што вайна ў Чачні скончыцца падпісаньнем мірнага пагадненьня паміж Чачнёй і Расеяй. Расейскія ўлады называюць чачэнскіх незалежнікаў бандытамі і тэрарыстамі і выключаюць усялякія перамовы зь імі.
XS
SM
MD
LG