Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:54 ]  У Паўдзённай Афрыцы распачалася міжнародная канфэрэнцыя ў справе расізму


ДУРБАН. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан адчыніў сёньня ў гэтым паўдзённа-афрыканскім горадзе міжнародную канфэрэнцыю ў справе расізму. ЗША, Канада і Ізраіль адмовіліся накіраваць на канфэрэнцыю свае дэлегацыі высокага ўзроўню з прычыны антысэміцкіх фармулёвак, што ўтрымлівае праэкт канчатковай рэзалюцыі. Яна мае быць ухваленай наступным тыднем. Ва ўступнай прамове Анан заявіў, што кожная краіна павінна расправаць нацыянальны плян барацьбы з расізмам. Паводле Анана, ніхто не нараджаецца расістам, дзеці вучацца расізму ў грамадзтва. Тысячы дэлегатаў, уключна з кіраўнікамі бальш 10-і краінаў, бяруць удзел у канфэрэнцыі. Сярод іх – палестынскі лідэр Ясэр Арафат і прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра.
XS
SM
MD
LG