Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:51 ]  Парлямэнт Македоніі адклаў абмеркаваньне паправак да Канстытуцыі


СКОП”Е. Парлямэнт Македоніі адклаў абмеркаваньне паправак да Канстытуцыі, якія маюць пашырыць правы альбанскай меншыні. Некалькі соцен дэманстрантаў заблякавалі ўсе чатыры ўваходы ў будынак парлямэнту, каб сарваць паседжаньне. Ля парляманту знаходзілася паліцыя, але ня ўмешвалася ў падзеі. Зьмены ў Канстытуцыі, калі яны будуць прынятыя двума трацінамі галасоў сяброў парлямэнту, прадугледжваюць абвешчаньне альбанскай мовы дзяржаўнай у тых рэгіёнах, дзе альбанцы складаюць прынамсі 20 адсоткаў насельніцтва. Мае абмяркоўвацца таксама пашырэньне аўтаноміі для раёнаў кампактнага пражываньня альбанцаў. Праект паправак утрымлівае таксама прапарцыйны ўдзел нацыянальных мяншыняў у ворганах мясцовага кіраваньня і ў паліцыі.
XS
SM
MD
LG