Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:48 ]  Парлямэнт Македоніі сёньня пачынае абмяркоўваць зьмены ў канстытуцыі, скіраваныя на пашырэньне правоў альбанскай меншыні


СКОП‘E. Парлямэнт Македоніі зьбярэцца сёньня ў Скоп’і на парлямэнцкія слуханьні ў пытаньні зьменаў у канстытуцыі, скіраваных на пашырэньне правоў альбанскай меншыні. Канстытуцыйныя зьмены складаюць частку мірнага пляну, падпісанага ў гэтым месяцы. Паводле гэтага пляну, урад згадзіўся пачаць гэткае абмеркаваньне, як толькі альбанскія паўстанцы здадуць траціну з 3300 адзінак зброі вайскоўцам зь місіі НАТО. Учора прэзыдэнт Барыс Трайкоўскі паведаміў, што гэтыя ўмовы былі выкананыя, што дазваляе пачаць абмеркаваньне. Альбанская Нацыянальна-Вызвольная Армія здала каля 1400 адзінак зброі вайскоўцам НАТО, якія пачалі сваю 30-дзённую македонскую місію ў панядзелак. Старшыня македонскага парлямэнту Стоян Андаў зазначыў, што ў цэнтры ўвагі сёньняшняй сэсіі будзе пачатак працэсу канстытуцыйных зьменаў. Для прыняцьця адпаведнай пастановы патрабуецца падтрымка 80 працэнтаў дэпутатаў парлямэнту. Калі пастанова будзе прынятая, альбанцы працягнуць здаваць зброю.
XS
SM
MD
LG