Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:48 ]  Слабадан Мілошавіч будзе абвінавачаны ў генацыдзе


ГААГА. Галоўны пракурор Трыбуналу ААН у справах ваенных злачынстваў Карла Дэль Понтэ заявіла, што былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч апрача іншых злачынстваў будзе абвінавачаны ў генацыдзе. Дэль Понтэ зрабіла гэткую заяву ўчора пасьля другога слуханьня справы Мілошавіча ў Гаагскім трыбунале. Яна сказала, што ў кастрычніку Мілошавічу будзе выстаўленае абвінавачаньне ў генацыдзе, чыненым у Босьніі на пачатку 90-х гадоў. Ён будзе таксама абвінавачаны ў злачынствах, учыненых у Харватыі. Мілошавіч ужо вінаваціцца ў арганзіацыі забойстваў і перасьледу косаўскіх альбанцаў у 1999 годзе. Судзьдзя трыбуналу Рычард Мэй зазначыў, што абвінавачаньні, датычныя Косава, былі выстаўленыя Мілошавічу ўжо ў траўні 1999 году, і настаў час перадаць гэтую справу ў суд. Ён запатрабаваў прызначэньня даты судовага працэсу на першыя месяцы наступнага году. На ўчорашнім слуханьні Мілошавіч зноў назваў трыбунал незаконным і заявіў, што яго незаконна разьдзялілі зь сям’ёй. Судзьдзя пагадзіўся разгледзець гэтыя скаргі.
XS
SM
MD
LG